Нарвежскі кіроўца зняў на відэа падзенне з адхону двух грузавых аўтамабіляў (яны былі счэпленыя). Ролік з гэтым інцыдэнтам з'явіўся ў інтэрнэце. Паводле папярэдніх звестак, цягач быў "абуты" ў летнія шыны, і таму саслізгнуў на абледзянелым участку горнай дарогі.

Фуру, якую ён цягнуў, пачало заносіць управа і кінула на агароджу. Тая не вытрымала. Грузавыя машыны перавярнуліся некалькі разоў, перш чым дасягнулі дна прорвы. Па інфармацыі заходніх СМІ, здарэнне адбылося каля горада Леірф’орд.

Кіроўца цягача паспеў выскачыць. Кіроўца фуры выжыў пасля падзення з 60-метровай вышыні. Ён атрымаў некалькі пераломаў. Стан кіроўцы ацэньваецца як стабільны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?