Вонкавыя змены — не адзінае, што сёння пабачылі чытачы «Белпартызана». Як паведамляе рэдакцыя, на сайце змянілася сістэма пошуку і каментавання (для каментатараў уведзеныя напаўжартоўныя «званні»). З’явіліся і новыя раздзелы — «мультымедыя», дзе будуць збірацца фота-, відэа- і аўдыёматэрыялы; «інтэрв’ю», «стужка навінаў». А для тых, хто папракае «Белпартызан» у негатыўным стаўленні да рэчаіснасці, створаная рубрыка «Радасці жыцця», жартуе рэдактар сайта Павал Шарамет.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?