Адбылося гэта, калі грамадскі дзеяч прыйшоў у аддзел міграцыі і грамадзянства Цэнтральнага раёна Мінска для афармлення дакументаў на атрыманне новага пашпарта.
Высветлілася, што пашпарт «знайшоўся», Атрошчанкаву аддалі дакумент, паведамляе сайт АГП.

Сяргей Калякін два дні таму падаў заяву на атрыманне новага пашпарта, але нічога не можа патлумачыць пра лёс дакумента, які прапаў падчас спецаперацыі сілавікоў у Оршы. Нічога не вядома пра лёс двух пашпартоў, зніклых у старшыні АГП Анатоля Лябедзькі.

***

Нагадаем, што Аляксандра Атрошчанкава, Анатоля Лябедзьку і Сяргея Калякіна тыдзень таму знялі ў Оршы з цягніка Мінск — Масква, абвінавацілі ў дробным хуліганстве і аштрафавалі. Пашпарты ўсіх трох у міліцыі зніклі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0