Уступныя іспыты ў 29 ліцэяў Міністэрства адукацыі Беларусі пройдуць з 15 па 20 чэрвеня, паведамілі ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі.

У гэтым годзе прыём у ліцэі будзе ажыццёўлены згодна з кантрольнымі лічбамі прыёму ў класы адпаведнага напрамку — фізіка-матэматычнага, хіміка-біялагічнага, грамадазнаўчага і філалагічнага. Расклад уступных іспытаў будзе зацверджаны кіраўніцтвам ліцэяў не пазней, як за тыдзень да пачатку правядзення ўступных іспытаў.

Паступаючыя ў ліцэй здадуць два ўступныя іспыты.
Усе экзамены могуць праводзіцца ў пісьмовай, вуснай формах, а таксама ў спалучэнні вуснай і практычнай форм. Пералік навучальных прадметаў па якіх навучэнцы здаюць уступныя іспыты пры паступленні ў ліцэй, вызначаюцца ліцэем у залежнасці ад накіраванасці прафесійнага самавызначэння навучэнцаў.

Традыцыйна уступныя іспыты ў ліцэй праводзяцца па тэкстах і (або) білетах, распрацаваных упраўленнем адукацыі аблвыканкамаў, камітэтам па адукацыі Мінгарвыканкама згодна з патрабаваннямі да ўзроўню падрыхтоўкі навучэнцаў за перыяд навучання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі, што прад’яўляюцца вучэбнымі праграмамі па адпаведных вучэбных прадметах. Адказнасць за захаванне канфедэнцыяльнасці пры падрыхтоўцы заданняў для правядзення ўступных іспытаў у ліцэі, установы вышэйшай адукацыі ўскладаецца на кіраўнікоў упраўлення адукацыі аблвыканкамаў, камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, устаноў вышэйшай адукацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?