Пра гэта паведаміла сёння журналістам старшыня праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова.

«Што датычыцца ўказа № 13 па льготным крэдытаванні, то падрыхтаваны праект указа Лукашэнкі аб унясенні змяненняў, таму што там не былі ўлічаны пытанні ваеннаслужачых і інш. Вось яны цяпер удакладнены, і будзе ўнесена прапанова дакрэдытаваць усіх тых, хто заключыў раней крэдытныя дагаворы і пачаў ужо крэдытавацца, па старой схеме, гэта значыць па ўказу № 185. Пакуль праект указа знаходзіцца на разглядзе, бо гэта патрабуе дадатковых сродкаў, яны пакуль у нас не лічацца як крыніцы. Таму пакуль пытанне застаецца ў гэтым плане адкрытым», — сказала кіраўнік Нацбанка.

Гаворачы аб магчымых крыніцах дакрэдытавання, Надзея Ермакова адзначыла:

«Ёсць тыя амаль Br7 трлн., якія былі на пачатак года прапісаны, і яны былі на рахунку Міністэрства фінансаў. Графік складзены памесячна Мінфінам, мы яго падпісалі, як яны будуць выпускацца ў абарачэнне, гэта значыць як яны будуць пераходзіць і ў якія тэрміны ў Беларусбанк.
Нявырашаным засталося толькі пытанне аб дадатковых крэдытах для той катэгорыі грамадзян, якія не падпадаюць пад ільготы па ўказу нумар 13». На гэтыя мэты патрэбна амаль Br2 трлн. Гэтыя грошы трэба выключыць з якой-небудзь дзяржпраграмы або не выдаваць, эмісійных грошай не будзе, дадала кіраўнік Нацбанка.

Таксама ў Беларусі падрыхтавана і практычна прынята ўжо ўрадам Канцэпцыя жыллёвай палітыкі на 2012 год і да канца пяцігодкі, паведаміла Надзея Ермакова. «Канцэпцыя прадугледжвае шэраг пытанняў: якая падтрымка будзе аказвацца, колькі будзе каштаваць, якая цана будзе, зыходзячы з даходаў. Такім чынам, гэта вялікі праграмны дакумент, які ўрад будзе дакладваць Прэзідэнту», — адзначыла Надзея Ермакова.

Паводле яе слоў, у новай канцэпцыі жыллёвай палітыкі будуць прапісаны суадносіны даходу і кошт квадратнага метра, якія павінны быць. «Каб даход грамадзяніна за месяц адпавядаў аднаму квадратнаму метру», — сказала Надзея Ермакова. На яе думку, трэба планамерна скарачаць колькасць катэгорый, якія падпадаюць пад ільготнае крэдытаванне, прадастаўляючы пры гэтым магчымасць людзям зарабіць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?