Такім чынам, нас ужо трое. Тры дзіцяці ў спісе будучай беларускамоўнай групе, з просьбай стварыць якую мы маем намер звярнуцца ва Упраўленне адукацыі Савецкага раёна. Праблема палягае ў тым,

што для адкрыцця рознаўзроставай беларускамоўнай групы неабходна як мінімум 15 чалавек. Неабходна знайсці яшчэ 12.
Праўда, у дзіцячым садку № 314 ужо існуе адна такая група, але яна заўжды перапоўненая. На гэтай падставе мне ўжо двойчы адмовілі, прычым абодва разы з прыблізна аднолькавай фармулёўкай — у гэтым годзе малы выпуск, або сёлета ўвогуле ніхто не выпускаецца. І мае дзеці ў выніку наведваюць групы з расійскай мовай навучання. Абодва (сыну 5 гадоў, дачцэ — тры) маюць лагапедычныя праблемы, але знайсці беларускамоўнага спецыяліста ў гэтай галіне таксама вялікая праблема.
Беларускіх лагапедычных груп увогуле не існуе.
Часам пачуваю сябе нібы ў рэзервацыі (як у свой час паўночна-амерыканскія індзейцы). І гэта — на радзіме. Таму маю вялікую надзею праз сваю ўлюбёную газету, дзе, дарэчы, адбыўся ў канцы 90-х гадоў мой паэтычны дэбют, знайсці аднадумцаў — бацькоў, якія плануюць уладкоўваць сваіх дзетак у дзіцячы садок на 2012/2013 навучальны год і былі б не супраць, каб дзеці выхоўваліся на роднай мове.
Давайце разам паспрыяем таму, каб у садку № 314 адкрылася яшчэ адна беларускамоўная група, тым больш загадчыца ўстановы — не супраць пры ўмове, што набярэцца неабходная колькасць дзяцей.
Нашыя дзеці і нашая мова гэтага вартыя!
Кантакты Вольгі: 8(029) 407 65 58 («БелСел»).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?