Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі рэкамендуе аўтаўладальнікам, якія накіроўваюцца ў Польшчу, аб’язджаць пункт пропуску «Варшаўскі мост».

Як паведаміў прэс-сакратар камітэта Аляксандр Цішчанка, 4 красавіка ў гэтым пункце пропуску на беларуска-польскай мяжы на выезд з краіны сабралася да 150 легкавых аўтамабіляў.

У той жа час размешчаны за 40 кіламетраў ад «Варшаўскага моста» пункт пропуску «Дамачава» свабодны.
Таму транспартныя патокі рэкамендуецца перанакіроўваць менавіта туды.

У Дзяржпагранкамітэце не выключаюць, што адной з прычын узнікнення чаргі на «Варшаўскім мосце» з’яўляюцца чуткі аб хуткім павышэнні кошту ў Беларусі аўтамабільнага паліва, якое ў сумежных краінах даражэйшае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?