Грамадства1717

«Газпрам» хоча знесці ў Мінску аўтавакзал «Маскоўскі»

На яго месцы мяркуецца пабудаваць офісны цэнтр для «Белтрансгаза» і спарткомплекс.

Чуткі пра тое, што розныя інвестары паклалі вока на тэрыторыю ў раёне скрыжавання вуліцы Філімонава і праспекта Незалежнасці ў Мінску, хадзілі даўно. Пасля таго як «Белтрансгаз» быў прададзены «Газпраму», з’явілася інфармацыя пра цікавасць да ўчастку з боку расійскай кампаніі. Кіраўнік «Газпрома» Мілер заявіў, што ў Мінску будзе пабудаваны новы камфартабельны офіс са спарткомплексам. Грошай на гэта расейцы шкадаваць не збіраліся. Верагодна, Мінгарвыканкам ўсё ж пойдзе насустрач багатаму інвестару.

Не пашкадуюць і аўтавакзал «Маскоўскі»: ён можа быць знесены.

Копію пратаколу «нарады па пытанні заключэння інвестыцыйнага дагавора з ААТ «Белтрансгаз» па забудове тэрыторыі ў раёне перасячэння праспекта Незалежнасці — вуліцы Філімонава» размясцілі карыстальнікі форуму Оnliner.by. З дакумента вынікае, што працэс перамоваў ідзе поўным ходам.

Так, на нарадзе было прынята рашэнне пагадзіцца з прапановамі ААТ «Белтрансгаз» па правядзенні разліку стратаў кампаній, якія арандуюць памяшканні на аўтавакзале. «Мінскпраект» павінен будзе распрацаваць канцэпцыю забудовы тэрыторыі. Яшчэ адно даручэнне — вызначыць арыентыровачны кошт будаўніцтва новага аўтавакзала, а таксама транспартнай развязкі на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Філімонава. Акрамя таго,

спецыялістам неабходна разлічыць кошт і характарыстыкі 2-3-павярховых дамоў для шматдзетных сем’яў у раёне праспекта Пераможцаў — вуліцы Вяснянка.

Пераносіць аўтавакзал на новае месца, мяркуючы па ўсім, таксама будуць за кошт «Белтрансгаза».

Згодна з пратаколам нарады, для рэалізацыі маштабнага праекта ў бліжэйшы час падрыхтуюць ўказ прэзідэнта.

* * *

Аўтавакзал «Маскоўскі» адкрыўся 19 жніўня 1999 года. На 7-м рэспубліканскім архітэктурным форуме «Брэст 99» будынак атрымаў Гран-пры за лепшую пабудову года. У 2002 годзе аўтавакзал прызнана лепшым архітэктурным будынкам года.

Каментары17

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя акалічнасці забойства пад Оршай аднаго расійскага паліцэйскага другім4

Сталі вядомыя акалічнасці забойства пад Оршай аднаго расійскага паліцэйскага другім

Усе навіны →
Усе навіны

Мядзведзеў расказаў, колькі расіян падпісалі вайсковыя кантракты, і моцна разышоўся з Пуціным1

У Францыі дзіцячы хірург гвалціў пацыентаў, калі яны былі пад наркозам4

Сілавікі прыйшлі ў «Вячэрні Бабруйск», «Бабруйск Інфо» і «Вольнае Глыбокае»8

Жанчына паскардзілася, што кіроўца аўтобуса не адчыніў ёй дзверы, хоць яшчэ не паехаў. Але ці абавязаны?2

Гігін анансаваў кардынальную змену выгляду будынка Нацыянальнай бібліятэкі16

Трамп: На працягу двух тыдняў стане ясна, ці водзіць нас Пуцін за нос14

Расія прапануе ўкраінцам сустрэцца 2 чэрвеня11

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Стрыжак расказаў, як Мельнікава з грашыма хацела далучыцца да працы «Байсола»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя акалічнасці забойства пад Оршай аднаго расійскага паліцэйскага другім4

Сталі вядомыя акалічнасці забойства пад Оршай аднаго расійскага паліцэйскага другім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць