БТ, 22.05

Абваленыя нябёсы (Il Cielo cade)

Італія – Нямеччына, 2000, каляровы, 102 хв.

Рэжысэры: Антоніа Фрацы, Андрэа Фрацы

Ролі выконваюць: Ізабэла Расэліні, Джэроэн Крабэ, Барбара Энрычы, Джыана Джыачэці, Вероніка Нікалаі, Лючыана Віргіліа, Азура Антанацы, Бруна Вэці, Селен Малтаўра, Алена Сафонава

Жанр: Вайсковая драма паводле раману Ларэнца Мазэці

Лета 1943 года. Пасьля сьмерці бацькоў у аўтакатастрофе Пені зь сястрою пераехалі да цёці ў Таскану. Кэтхен і ейны муж, нямецкі габрэй Вільгельм Эйнштэйн, дзяўчынак удачкавалі. Але Пені ўвесь час сьніла, што абвальваюцца нябёсы… Неўзабаве распачалося зьнішчэньне італьянскіх габрэяў.

Карціна заснавана на рэальных падзеях. У Італіі фільм атрымаў прыз глядацкіх сымпатый. Адмысловы прыз Бэрлінскага кінафэсту, прэмія кінафэсту Гіфоні рэжысэрам і актрысе Вероніцы Нікалаі, намінацыі на прэмію “Давід Данатэла”.

Усе фільмы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?