Кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2006 года, кіраўнік Руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч няўдала зваліўся з лесвіцы, выходзячы з ЦУМа, і зламаў руку (сустаў разляцеўся ў аскепкі). У 6-й клініцы яму зараз павінны рабіць аперацыю, напісала ў сваім фэйсбуку журналістка «Народнай волі» Марына Коктыш.

У пятніцу ў «Народнай волі» мелася прайсці жывая лінія з А. Мілінкевічам (з 13-й да 15-й гадзіны).

«Праўда, Мілінкевіч сказаў, што калі будзе больш-менш нармальна сябе адчуваць пасля аперацыі і калі лекары не забароняць, то, можа, прамая лінія і адбудзецца…,» —
удакладняе Марына Коктыш.

Сябры зычаць Аляксандру Мілінкевічу лёгкай аперацыі і найхутчэйшага выздараўлення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?