5 красавіка памёр Джым Маршал — стваральнік адной з самых вядомых марак узмацняльнай апаратуры. Узмацняльнікамі Marshall дагэтуль карыстаюцца тысячы музыкаў.

У 1960-я бубнач Джым Маршал працаваў у музычнай краме, дзе рэгулярна выслухоўваў ад гітарыстаў скаргі на дрэнныя ўзмацняльнікі. Стаміўшыся ад нараканняў, Маршал паспрабаваў дапрацаваць узмацняльнік маркі Fender. Атрымалася настолькі ўдала, што ўжо ў канцы 60-х «маршаламі» карысталіся ўсе больш-менш знаныя музыканты ад The Who да Deep Purple.

Джым Маршал памёр у веку 88 гадоў. Разам з Леа Фэндэрам і Лесам Полам ён лічыцца адным са стваральнікаў сучаснай музыкі, прынамсі, знакаміты «гук 60-х» без апаратуры Маршала ўявіць немагчыма.

Рэкламны ролік фірмы Marshall 1968 года

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?