Чавэс са сваёй мамай Эленай Фрыяс.

Чавэс са сваёй мамай Эленай Фрыяс.

«Аддай мне сваю карону, Ісусе. Аддай мне свой крыж, свой цярновы вянец, каб з мяне лілася кроў. Але дай мне яшчэ пажыць, бо мне трэба яшчэ шмат чаго для гэтай краіны і гэтага народа зрабіць. Не забірай мяне цяпер», — прасіў Чавэс са слязамі на вачах у сваёй малітве на перадвелікоднай імшы.

Ён прасіў Бога дараваць яму яшчэ жыцця, нават калі яно будзе прасякнутае болем.

Кіраўнік Венесуэлы перыядычна лётае на Кубу для сеансаў тэрапіі. Дакладны дыягназ і стан Чавэса не абвяшчаюцца. Аднак дактары, знаёмыя з медыкамі з кубінскага анкалагічнага цэнтра, сцвярджаюць, што хвароба прагрэсуе і Чавэсу засталося жыць ад сямі месяцаў да некалькіх гадоў.

Тым не менш, Уга Чавэс заявіў пра свой намер удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах, запланаваных на кастрычнік гэтага года. Свайго праціўніка, кандыдата ад аб’яднанай апазіцыі Капрылеса, Чавэс паспеў назваць «подлай свіннёй». А падкантрольныя яму СМІ разгарнулі антысеміцкую кампанію: Капрылес хоць і каталік, але па кудзелі мае габрэйскую кроў.

Чавэс у сваім выступе на імшы прызнаў, што змагацца з нядужасцю, «якая для шмат каго азначае канец дарогі», цяжка, але паабяцаў выздаравець.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?