"Мужнасцю Сяргея Каваленкі я захапляюся. Перакананы, што ён павінен жыць, і далучаюся да тых, хто просіць яго спыніць галадоўку.

А рэакцыя ўладаў і грамадства…ну, ад уладаў я нічога іншага, прызнаюся, і не чакаў, а вось грамадства сваёй абыякавасцю мяне ўразіла.
Гэта сведчанне таго, што яно яшчэ недастаткова сталае, ці, як звыкліся казаць аналітыкі, "хворае". Хацелася б, каб гісторыя з Сяргеем скаланула яго і прымусіла не толькі задумацца, але і знайсці ў сабе сілы да рашучага пратэсту", -- заявіў падчас анлайн-канферэнцыі на сайце Радыё Свабода сустаршыня Усебеларускага з'езда за незалежнасць, паэт Генадзь Бураўкін.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0