7 красавіка ў Малой зале Філармоніі (пр. Незалежнасці, 50) пройдзе канцэрт лаўрэатаў Рэспубліканскага конкурса імя Жыновіча. «Мандалінісіма» — адна з імпрэзаў вялікага музычнага фестываля «Мінская вясна». На канцэрце можна будзе пачуць увесь набор струнных шчыпковых струнных інструментаў: мандаліну, балалайку, домру і гітару. У канцэрце бяруць удзел навучэнцы дзіцячых музычных школ Мінска. Пачатак — 19.00.
Квіткі можна набыць у касах Філармоніі. Міжнародны фестываль музыкі «Мінская вясна» праводзіцца штогод: кожны раз ён уяўляе сабой цыкл канцэртаў, якія найчасцей прэзентуюць акадэмічную музыку ва ўсіх яе праявах — ад класікі да твораў