Урад Беларусі пазбавіў ПУП «БТ Тэлекамунікацыі», якое належыць бізнэсоўцу Уладзіміра Пефціева, статуса інвестыцыйнага агента.

«Спыніць паўнамоцтвы прыватнага унітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг „БТ Тэлекамунікацыі“ на прадстаўленне інтарэсаў Рэспублікі Беларусь па пытаннях прыцягнення інвестыцый…», — гаворыцца ў пастанове Саўміна № 300 ад 3 красавіка 2012 года.

Як паведамлялася,

«БТ Тэлекамунікацыі» ўключана ў пералік беларускіх кампаній, супраць якіх дзейнічаюць санкцыі Еўрасаюза.

Аднак рашэнне ўрада РБ дэ-юрэ не звязана з санкцыямі ЕС. Кампанія Пефціева страціла статус інвестагента ў сувязі з заканчэннем тэрміну дзеяння дамовы аб прадстаўленні інтарэсаў Беларусі па пытаннях прыцягнення інвестыцый паміж «БТ Тэлекамунікацыі» і Мінпрыроды РБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?