Палітвязень з Віцебску, які церпіць за бел-чырвона-белы сьцяг, галадае са сьнежня мінулага году. Нядаўна ён быў зьмешчаны ў аддзяленьне рэспубліканскай бальніцы ў калоніі «Віцьба-3». Турэмныя медыкі пад прымусам спрабуюць уратаваць яму жыцьцё і кормяць праз зонд.

24 лютага суд Першамайскага раёна Віцебска прыгаварыў Сяргея Каваленку да двух гадоў аднаго месяца пазбаўленьня волі ў калоніі агульнага рэжыму. Апазіцыянер абвінавачаны ва ўхіленьні ад адбываньня пакараньня ў выглядзе абмежаваньня волі (арт. 415 КК). Яго асудзілі ў траўні 2010 года за вывешваньне бел-чырвона-белага сцяга на галоўнай навагодняй ёлцы Віцебска.

У знак пратэсту ён аб’явіў галадоўку, падчас якой страціў амаль 40 кілаграмаў. Выходзіць з галадоўкі добраахвотна Каваленка адмаўляецца, пратэстуючы такім чынам супраць прысуду.

Касацыйная скарга Сяргея Каваленкі павінна быць разгледжана ў Віцебскім абласным судзе 10 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?