На сустрэчу прыйшлі 30. Гэта быў фактычна акустычны канцэрт з лепшымі песнямі, пытаннямі пра жыццё і творчасць.

А. Кулінковіч рассказаў, што ёсць ужо вялікі трыб’ют, але ён не жадае выдаваць праз адсутнасць вялікага канцэрту. Таму чакае лепшых часоў і ўвогуле аптымістычна пачуваецца ў сувязі з гэтымі забаронамі. Працуе зараз адмінам навіновага сайту і большую частку часу праводзіць дома. «Выступаць за мяжой — не вельмі жадаю і лічу, што сваю музыку праемней граць дома», — мяркуе музыка.

Арганізатарам канцэрта выступіў праект «Рок-салідарнасць» — кампанія салідарнасці з музыкамі, якія трапілі ў чорны спіс. «Рок-салідарнасць» і надалей будзе арганізоўваць сустрэчы і невялікія канцэрты з забароненымі музыкамі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?