Старшыня гарвыканкама Віктар Дзічкоўскі падзякаваў падпалкоўніку за годны ўчынак, прафесіяналізм і пажадаў далейшых поспехаў і прасоўвання па службе.

Раніцай 23 сакавіка Віталь Пераход, выконваючы службовыя абавязкі, апынуўся на вуліцы Гаёвай. Выпадкова ў акне другога паверха аднаго з дамоў мужчына ўбачыў маленькага хлопчыка, які адкрыў акно і стаў выпаўзаць на вуліцу. Віталь Пераход кінуўся да дома і паспеў падхапіць двухгадовага хлопчыка на рукі.

Як паведамілі ў Баранавіцкім ГРАНС, у Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях зараз таксама разглядаецца пытанне аб узнагароджанні Віталя Перахода.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?