Па меншай меры 18 чалавек загінулі ў выніку выбухаў двух начыненых выбухоўкай аўтамабіляў на поўначы Нігерыі ў горадзе Кадуна, паведамілі ўлады краіны.

Як сказаў карэспандэнту Бі-бі-сі афіцыйны прадстаўнік, выбухі былі настолькі магутнымі, што рухавік аднаго з аўтамабіляў адкінула больш чым на 50 метраў.

У Кадуне ў апошнія некалькі дзён былі ўзмоцненыя меры бяспекі пасля таго, як паступілі папярэджанні ад ісламісцкай групоўкі Бока Харам аб рыхтаваным нападзе.

Бока Харам ставіць перад сабой мэтай звяржэнне ўрада Нігерыі і ўсталяванне ў краіне праўлення мусульманскага закона — шарыяту.

У мінулым гэтая групоўка нярэдка праводзіла напады на розныя аб'екты па ўсёй краіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?