Каманда Аляксандра Лукашэнкі выйграла Пятыя рэспубліканскія спаборніцтвы па хакеі сярод аматарскіх каманд на прызы прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

Парк Горкага цэлую нядзелю быў ачэплены. Сёння на Крытым катку ХК «Юнацтва-Мінск» каманда Лукашэнкі атрымала другую перамогу над дружынай Гродзенскай вобласці — 6:3 (5:0, 1:1, 0:2) у фінальнай серыі, якая працягвалася да дзвюх перамог аднаго з супернікаў.

На рахунку Лукашэнкі галявы пас.

БелТА асабліва адзначае ў вельмі падрабязнай справаздачы пра турнір, што гарадзенцы тройчы мелі колькасную перавагу, але ні разу не здолелі рэалізаваць большасць.

У суботу каманда Лукашэнкі выйграла ў Гродне з лікам 9:8.

Прыз найлепшага бамбардзіра ўручаны форварду каманды прэзідэнта Паўлу Беламу, які набраў балаў 27 (15 шайбаў + 12 галявых перадач). З прычыны траўмы ў фінальнай серыі ён не гуляў,
і па колькасці пунктаў Паўла дагнаў Андрэй Асташэвіч (12+15), аднак, раз на рахунку Белага больш галоў, то бамбардзірскі трафей дастаўся яму.

На рахунку А. Лукашэнкі (ён форвард, выступае пад нумарам 1) - 13 балаў (4+9).

БелТА зазначае, што ў пяцігадовай гісторыі спаборніцтваў пераможцамі станавіліся ўсяго дзве дружыны: каманда Лукашэнкі (2008, 2010, 2011, 2012) і зборная Гомельскай вобласці (2009).

Арганізатарамі пятых рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі сярод аматарскіх каманд на прызы прэзідэнцкага спартыўнага клуба выступілі рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб’яднанне «Прэзідэнцкі спартыўны клуб», Міністэрства спорту і турызму, Федэрацыя хакея Беларусі, Мінскі гарвыканкам. Партнёр турніру — Беларуская калійная кампанія. Генеральны інфармацыйны партнёр — Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь.

Відэа БелТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0