Кіраўніца прэс‑службы ўкраінскага прэзыдэнта Ларыса Мудрык заявіла «НН», што на дадзены момант візыт пакуль не плянаваўся, аднак па пытаньні сустрэчы двух прэзыдэнтаў працуе рабочая група.

6 сакавіка прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка заявіў, што праз тыдзень у яго зь візытам будзе Аляксандар Лукашэнка. Аднак праз тыдзень гэты візыт не адбыўся. Лукашэнка гэтымі днямі адпачывае ў Сочах, а Юшчанка на гэтым тыдні браў удзел ва ўрачыстасьцях з нагоды дня нараджэньня Шаўчэнкі й накіроўваецца ў Данію.

Кіраўніца прэс‑службы ўкраінскага прэзыдэнта Ларыса Мудрык заявіла «НН» заявіла, што на дадзены момант візыт пакуль не плянаваўся, аднак па пытаньні сустрэчы двух прэзыдэнтаў працуе рабочая група, якая і мусіць вызначыць дату сустрэчы. «Калі прыкладна яна адбудзецца, пакуль рана гаварыць», ‑‑ адзначыла яна.

Меркавалася, што Ўкраіна можа стаць пасярэднікам у перамовах Беларусі з Захадам. Ёсьць вэрсія, што сустрэча Лукашэнкі зь Юшчанкам адкладзеная на просьбу эўрасаюзаўскай дыпляматыі да 25 Сакавіка. Ход маніфэстацыі можа засьведчыць, наколькі беларускі ўрад гатовы суцішыць рэпрэсіі супраць іншадумцаў — умова Захаду для дыялёгу.

Другую вэрсію адкладу агучылі маскоўскія палітолягі: афіцыйны Менск чакае адказу ад расейскага боку па крэдыту і таму не зацікаўлены пакуль у візыце ва Ўкраіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?