Як паведаміў дырэктар прадпрыемства Міхаіл Коршак, на вытворчасці спадзяюцца, што гэта цацка здольна стаць нацыянальным брэндам. Тут плануюць распрацаваць цэлую бульбяную сямейку — бабулю, дзядулю, бацькоў
Ідэя цацкі належыць Раісе Дзейкун, аўтару кніжак «Прыгоды Бульбаёсціка», «Сямейка бульбяная» і іншых кніг, прысвечаных бульбе. Першая партыя Бульбаёсціка ўжо радуе дзятву Гомельскага раёна, піша «Гомельская праўда».
Раіса Дзейкун родам з Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. У 1979 годзе скончыла факультэт журналістыкі БДУ. З 1973 па 2006 год жыла ў Расіі і ва Украіне, працавала начальнікам Цэнтра грамадскіх сувязяў УМУС па Чарнігаўскай вобласці. Піша вершы і прозу на беларускай, расійскай і ўкраінскай мовах. Аўтар кніг на праваахоўную тэматыку і