«Мінсктранс» у сувязі з пераносам працоўнага дня з 23 красавіка на 28 красавіка, з 20 па 24 красавіка змяняе графік руху аўтобусаў па міжгародніх маршрутах.
У гэты перыяд рэгулярныя рэйсы па міжгародніх маршрутах будуць выконвацца:
20 і 21 красавіка па графіках пятніцы;
22 красавіка па графіках суботы;
23 і 24 красавіка па графіках нядзелі.
Для забеспячэння перавозак па міжгароднім маршрутах з улікам павышанага попыту пасажыраў «Мінсктранс» выдзеліць дадатковую колькасць аўтобусаў.