Не стала краязнаўца, журналіста, слуцкага аўтара «НН» Міхася Тычыны. Пра гэта паведамілі Рэдакцыі яго землякі.
Міхась Адамавіч нарадзіўся ў 1927-м у Борках Слуцкага раёна. Пасля войска (а служыў мараком у Кранштаце), скончыў факультэт журналістыкі БДУ.
Усе свае творчыя сілы ён аддаў роднай Случчыне: больш за трыццаць гадоў адпрацаваў рэгіянальным карэспандэнтам «Мінскай праўды». Друкаваўся таксама, часта пад псеўданімам Міхась Кутнявецкі, у «НН», «Народнай волі», «Родным слове», «ЛіМе», «Сельскай газеце»… Яго ваенныя ўспаміны да апошніх дзён друкаваў слуцкі «Інфа-Кур’ер».

Міхася Адамавіча займалі пытанні краязнаўства, трагічнай гісторыі ХХ стагоддзя. Ён не стаяў убаку ад грамадскага жыцця — быў сталым удзельнікам святкавання гадавінаў Слуцкага збройнага чыну, яго каментары на актуальныя тэмы гучалі ў прэсе, на хвалях радыё «Свабода». Гісторык Анатоль Сідарэвіч, які ў 1968-м публічна выступіў супраць увядзення савецкіх войскаў у Чэхаславакію і быў змешчаны ў псіхіятрычны шпіталь, успамінае, як Міхась Тычына дапамог яму знайсці працу ў капыльскай раёнцы пасля вызвалення.

Міхась Тычына быў верным шматгадовым падпісчыкам «НН», які не кідаў газету ў самыя цяжкія часы. Рэдакцыя смуткуе разам з яго роднымі.

Адпяваць Міхася Адамавіча будуць заўтра, 10 красавіка, а 12-й гадзіне ўдома (Слуцк, вуліца Парыжскай Камуны, 11-27), а хаваць павязуць а 15-й на могілкі ў Селішчы.

Глядзіце таксама:

Міхась Тычына. Каго пабілі каля Пераходаў.

Міхась Тычына. Якога помніка не стае Слуцку.

У Слуцку прадаліся ўсе асобнікі «Нашай Нівы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?