Мінскія актывісты руху «СтопХам» атрымалі адказ з ДАІ Мінска, паведамляе партал Auto.onliner.by.
У лісце гаворыцца, што наклейванне налепак на аўто парушальнікаў правілаў паркоўкі будзе расцэньвацца, як прычыненне шкоды маёмасці ў нязначным памеры. Такія дзеянні прадугледжваюць пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 50 базавых велічынь (5 млн рублёў).
Тым не менш, напрыканцы ліста актывістам руху падзякавалі за «канструктыўную грамадзянскую пазіцыю, праяўленую ў пытанні забеспячэння дарожнай бяспекі ў сталіцы».