Амэрыканскі часопіс «Forbes» апублікаваў штогадовы рэйтынг найбагацейшых людзей сьвету. Першае месца ўжо 13 гадоў запар трымае Біл Гейтс — заснавальнік імпэрыі «Microsoft».

Сёлета ў сьпісе апынулася рэкордная лічба мільярдэраў — 946 . У рэйтынг дадаліся 19 расейцаў, 14 індусаў і 13 кітайцаў. Упершыню туды трапілі жыхар Кіпру, румын, серб, а таксама мільярдэр з Аману.

Што агульнага ўва ўсіх багацеяў? Вынаходлівасьць. Грошы яны робяць, уласна кажучы, на ўсім. Пачынаючы з мэдыяў, нерухомасьці, кавы і сканчваючы ежай і этылавым сьпіртам.

Сярэднестатыстычны мільярдэр мае 62 гады – на два меней, чым у 2005 г. Аднак сёлетнія дэбютанты маладзейшыя на цэлых 7 год. Самаму маладому ўсяго 23. Нямецкі князь Альбэрт фон Турн унд Таксіс сваё багацьцё атрымаў у спадчыну. Большасьць жа тых, хто прысутнічае ў рэйтынгу – 60 адсоткаў – сваё багацьце збудавалі з нуля.

Украінец Канстанцін Жэвага ўва ўзросьце 33 гадоў сам нажыў сваё багацьце, вартасьць якога ацэньваецца ў 1 млрд. даляраў. Самы малады ўкраінскі мільярдэр пачынаў у 1992 г. фінансавым дырэктарам у банку «Finance & Credit», каб празь нейкі час займець большую частку акцыяў холдынгу «Finance & Credit Group».

На азіяцкім кантынэнце да гэтага часу першай у рэйтынгу была Японія. Сёлета наступіў пералом. Лідэрам аказалася Індыя, адкуль паходзіць цэлых 36 багацеяў – зь Японіі «усяго» 24. Лакшмі Мітал — найбагацейшы індус, пяты ў рэйтынгу «Forbes».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?