5 красавіка ў аэрапорце Вільні ў 50-гадовай Арыны здарыўся інсульт. Ад таго часу яна заставалася ў коме.
Яна пайшла з жыцця ў Вільні 9 красавіка.
Арына Вячорка (Ірына Паладзеўна Ползік).
14 красавіка 1961, Менск — 9 красавіка 2012, Вільня.
Беларускі педагог, грамадская і культурная дзяячка, ініцыятарка адраджэння рыцарскага руху і гістарычнай музыкі Беларусі.
Па адукацыі матэматык. Скончыла аспірантуру пры БДУ па спецыяльнасці «гісторыя педагогікі»; Вышэйшую школу грамадскіх прафесій па спецыяльнасці «мэнэджарка культуры» (Познань).
Працавала ў беларускіх школах Менска, у Лабараторыі філасофіі і гісторыі адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі. Аўтарка артыкулаў па гісторыі беларускай педагогікі, гісторыі матэматыкі і тэхнікі Беларусі для «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі», «Гісторыі беларускай навукі і тэхнікі». Укладальніца двухтомнай бібліяграфіі гісторыі беларускай педагогікі.
Сузаснавальніца першага беларускага нефармальнага згуртавання новага часу «Беларускаяспеўна-драматычная майстроўня» (1980–1985). Удзельніца руху за адраджэнне беларускай школы з 1983 года. Сузаснавальніца моладзевага адраджэнцкага згуртаваньня «Талака» (1986–1988).
Адна з арганізатарак дзіцячага летніка «Грунвальд» (1992).
З 1993 заснавальніца рыцарскага руху Беларусі. Стваральніца і кіраўніца Беларускага рыцарскага клуба, пазней клуба «Вялікае княства» (1996–2007).
Арганізатар першага рыцарскага турніру ў Лошыцкім парку, моладзевага
Арганізатарка больш як ста канцэртаў старадаўняй і фальклорнай музыкі «Легенды Вялікага Княства», «Старадаўняя музыка Беларусі і Еўропы» ды іншых. Прад’юсарка гурту «Стары Ольса», музычнага праекта «Вір». Кансультантка музычнага праекта «Гістарычны эпас», фільма «Старадаўнія музычныя інструменты Беларусі».
Адна з арганізатараў нацыянальных конкурсаў маладых выканаўцаў старадаўняй музыкі «У гонар каралевы Боны» (Менск, Наваградак, 2005–2006).
Адна з заснавальнікаў Беларускага клуба лютністаў (2008).
Намесніца дырэктара ААТ «Новая музычная кампанія» (2007–2009), намесніца дырэктара выдавецтва «Каўчэг» (з 2009). Каардынатарка міжнародных праектаў Дома сустрэчаў «Мікушэва» (Польшча, з 2011). Адна з кіраўнікоў этнагістарычнага цэнтру «Явар», супрацоўнічала з Белдзяржфілармоніяй, «Моладзевым тэатрам эстрады». Аўтар праекту «Ноч музыкі» ў Белдзяржфілармоніі (2010).
Дзеці — Радаслава, юрыст; Франак — журналіст, грамадскі актывіст; Ружана — школьніца. Унук Даніла.
Каментары