Найбуйнейшы расійскі сервіс па продажы зніжкавых купонаў Biglion набыў беларускі зніжкавы сервіс Bongo.by, заявіў газеце «Камерсант» дырэктар па развіцці Biglion Алег Саўцоў.
Сума ўгоды не раскрываецца, але, на думку экспертаў, яна не перавышае $ 1 мільён. Biglion хацеў кансалідаваць сервіс яшчэ летась, але здзелку прыйшлося адкласці праз эканамічны крызіс у Беларусі. На працягу некалькіх месяцаў сайт Bongo.by будзе працаваць пад уласным брэндам, пасля чаго будзе праведзены рэбрэндынг кампаніі.
Штомесячная аўдыторыя Bongo.by ацэньваецца ў 300 тысяч карыстальнікаў, у 2011 годзе рэалізавана каля 250 тысяч купонаў.Паводле ацэнак Biglion, аб’ём беларускага рынку купонных рэсурсаў у 2011 годзе склаў $5–7 мільёна. Найбуйнейшыя гульцы — Pokupon.by і Bongo.by.
Biglion — лідар расійскага рынку па продажы зніжкавых купонаў. У Biglion 12 мільёнаў карыстальнікаў, прададзена 7 мільёнаў купонаў,прадстаўніцтвы адкрытыя больш чым у 70 гарадах Расіі. Зварот за 2011 год — $ 140 мільёнаў.