Прадстаўнікі больш чым двух дзясяткаў прафсаюзаў Венесуэлы выказалі салідарнасць з актывістамі ячэйкі Беларускага незалежнага прафсаюза на прадпрыемстве «Граніт» (Мікашэвічы, Брэсцкая вобласць). Адпаведная заява паступіла ў рэдакцыю сайта Aporrea.org.

«Для адзінства і барацьбы сусветнага рабочага класа супраць капіталізму! Падтрымаем беларускіх рабочых! З Венесуэлы мы заяўляем аб нашай салідарнасці з рабочымі „Граніта“. Мы падтрымліваем нашых братоў па класе, што пачалі бой з работадаўцам, які не выконвае працоўныя правы, і супраць нізкай зарплаты», — гаворыцца ў заяве, копіі якой накіраваны ў адміністрацыю РУВП «Граніт», генеральнаму пракурору Беларусі і кіраўніку Адміністрацыі прэзідэнта.

«Мы выступаем катэгарычна супраць агрэсіі з боку наймальніка, а таксама незаконнага звальнення Алега Стахаевіча і Людмілы Літвінкі! Не тэрарызму з боку кіраўніцтва завода!» — падкрэсліваецца ў заяве.

Акрамя таго, у ёй утрымліваецца патрабаванне «неадкладна прызнаць незалежныя прафсаюзы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?