Павел Вінаградаў каля будынка суда, фота Насты Шулейкі.

Павел Вінаградаў каля будынка суда, фота Насты Шулейкі.

У судзе Маскоўскага раёна Мінска прайшоў працэс супраць былога вязня Плошчы Паўла Вінаградава — аднаго з лідараў моладзевага крыла кампаніі «Гавары праўду».

Яму памянялі умовы адбыцця пакарання. Паводле пазову міліцыі Маскоўскага раёна Мінска ў

дачыненні да Вінаградава ўвялі рэжым прэвентыўнага нагляду на 2 гады, сярод іншага — абавязаць яго быць дома з 8 вечара да 7 раніцы, забаронена пакідаць горад без дазволу міліцыі.

Міліцыя матывавала гэта тым, што Вінаградаў працягвае кантактаваць з пакаранымі судом асобамі, што ён не працаўладкаваўся і прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці.

Паўла Вінаградава некалькі разоў затрымлівала міліцыя нібыта за брыдкаслоўе. Усяго з пачатку году ён правёў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна 25 сутак.

Справу разглядала суддзя Таццяна Мотыль, якая ўжо судзіла моладзевых актывістаў.

Раней прэвентыўны нагляд тэрмінам на адзін год быў уведзены супраць іншага вязня Плошчы — Уладзіміра Яраменка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?