Жонка віцебскага актывістаКансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Сяргея Каваленкі Алена баіцца, што яе муж можа не перанесці этапавання ў рэспубліканскую псіхіятрычную бальніцу ў Навінках (Мінск).
Нагадаем, што 10 красавіка судовая калегія Віцебскага абласнога суда прызначыла Сяргею Каваленку комплексную псіхіятрычную экспертызу ва ўмовах стацыянара. У Навінкі ён павінен быць адпраўлены ў хуткім часе.
«Я не ведаю, як у яго стане, у стане галадоўкі, ён перанясе этап, — сказала яна ў каментарыі БелаПАН. — У мяне ёсць толькі дзве думкі пра гэта. Першая — ён памрэ па дарозе, і тады здымаюцца ўсе пытанні. Другая — прызнаюць, што ў яго поўнасцю адсутнічае памяць, дыскрэдытуючы тым самым ідэі, за якія ён змагаецца, і прызначаць прымусовае лячэнне ў духу савецкіх часоў і карнай псіхіятрыі», — мяркуе жонка апазіцыянера.
Алена непакоіцца
- Сяргей Каваленка абскарджвае прыгавор, вынесены яму 24 лютага судом Першамайскага раёна Віцебска. Суд прызнаў яго вінаватым ва ўхіленні ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі (арт. 415 КК). Гаворка ідзе пра пакаранне, вынесенае апазіцыянеру ў маі 2010 года за вывешванне
- У знак пратэсту супраць дзеянняў улад актывіст
- 1 красавіка яго пачалі прымусова карміць. Прымаць ежу самастойна ў турэмных умовах апазіцыянер адмаўляецца, нягледзячы на шматлікія ўгаворванні родных, просьбы прадстаўнікоў грамадскасці і апазіцыйных палітыкаў. Пры гэтым Каваленка заяўляе, што спыніў бы галадоўку, калі б яго перавялі ў звычайную цывільную бальніцу.
- Вызвалення віцебскага апазіцыянера патрабуюць праваабаронцы і міжнародныя арганізацыі.