Запрашэнне на цырымонію інаўгурацыі прэзідэнта Расіі кіраўнікоў замежных дзяржаў не прадугледжваецца згодна з традыцыямі і практыкай.

Пра гэта сёння ІТАР-ТАСС паведамілі ў адміністрацыі прэзідэнта Расіі, адказваючы на пытанне аб замежным прадстаўніцтве на цырымоніях уступлення на пасаду прэзідэнта. Інаўгурацыя Пуціна адбудзецца 7 мая.

У сераду ў «Коммерсанте» выйшаў артыкул, у якім казалася, што на цырымонію прыедуць былы канцлер Нямеччыны Герхард Шродэр і экс-прэм’ер Італіі Сільвіа Берлусконі.

Акрамя таго, у Маскву таксама могуць прыехаць Аляксандр Лукашэнка, прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч і прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, піша «Коммерсант».

Кіраўнік прэс-службы Лукашэнкі Павел Лёгкі паведаміў БелаПАН, што «пакуль ніякага запрашэння не было» і «прэс-служба пакуль не мае інфармацыі, ці будзе Аляксандр Лукашэнка прысутнічаць на мерапрыемстве».

На цырымоніі інаўгурацыі Дзмітрыя Мядзведзева 7 мая 2008 года замежныя дзяржавы, паводле пратаколу, былі прадстаўлены кіраўнікамі дыпламатычных місій.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?