Малады барысаўскі рок-гурт Sun Road-21 напісаў песню «Желто-сініе».

«Каманда ўжо ўзяла песню „на разгляд“, — кажа дырэктар гурту Андрэй Казлоўскі. — Цяпер каманада будзе вырашаць, як выкарыстоўваць новую песню. Вельмі верагодна, што яна стане новым гімнам БАТЭ, прынамсі, на адкрыцці футбольнага сезона яна ўжо гучала. Да таго ж, хутка з’явіцца відэакліп на „Жоўта-сініх“, а песня пачне гучаць на беларускіх радыёстанцыях».

Гурт Sun Road-21 з’явіўся ў 2009 годзе. Ён працуе ў шматлікіх жанрах ад фьюжна да класічнага року. У прыватнасці, гурт можна будзе пачуць у новым фільме Андрэя Курэйчыка «Вышэй за неба».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?