У жніўні-верасні ў Мінску з’явяцца тры новыя маршруты аўтобусаў «Малы» для падвозу дзяцей у дзіцячыя садкі, паведаміў на прэс-канферэнцыі 11 красавіка намеснік дырэктара дзяржаўнай установы «Сталічны транспарт і сувязь» Ігар Дадалка.

Гэта будуць аўтобусныя маршруты для падвозу дзяцей з найбольш аддаленых вуліц мікрараёна Каменная Горка да праспекта Пушкіна, з пасёлка Сокал у Шабаны і з мікрараёнаў Брылевічы і Малінаўка.

Як паведамлялася, з 2 красавіка замест маршруту № 152С па будных днях крусіруе спецыяльны аўтобус «Малы» па маршруце Каменная Горка-5 — станцыя метро «Пушкінская». Таксама аўтобусы «Малы» курсіруюць у мікрараёне Усходні. Усяго ў горадзе на гэтых маршрутах працуюць чатыры аўтобусы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?