Пры ўваходзе на станцыю метро «Кастрычніцкая», каля мемарыялу ахвярам выбуху ў метро сабраліся некалькі соцень чалавек. Многія прынеслі кветкі і свечкі. Сярод іх ёсць родныя загінулых і пацярпелыя.

Роўна, а 17.56 прагучаў звон — 15 разоў, па кожнай ахвяры. Адкрыццё памятнага знаку "Рака памяці" вёў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька. На суседніх будынках вывешаныя дзяржаўныя сцягі з жалобнай стужкай.

Пасля адкрыцця памятнага знаку кіраўніцтва горада, родныя і блізкія загінулых і пацярпелых аўтобусамі паехалі ва Усіхсвяцкую царкву Мінска, дзе прайшла паніхіда і мітынг-рэквіем. Ля Усіхсвяцкай царквы сабралася каля 500 чалавек. Сярод іх было многа школьнікаў, паведаміў карэспандэнт “НН”. Прысутнічалі ачольнікі праваслаўнай і каталіцкай Цэркваў краіны – мітрапаліты Філарэт і Тадэвуш Кандрусевіч.

Тэракт адбыўся роўна год таму — 11 красавіка 2011, а 17.56. У метро ў гэтыя хвіліны, перадае карэспандэнт «НН», адчуваецца напружанасць. Гэта бачна па тварах і маўчанні большасці пасажыраў.

Глядзі яшчэ: «Па БТ паведамляюць пра канцэрты і лато»
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?