Рызыка адтоку кадраў з Беларусі існуе, але яна мае кароткатэрміновы характар. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў.

Міністр растлумачыў, што дадзеная рызыка паўстала летась у сувязі з дэвальвацыяй і зніжэннем заробкаў беларусаў у даляравым эквіваленце. "Цяпер ідзе адток як высокакваліфікаваных, так і нізкакваліфікаваных кадраў, і неабходна зрабіць высновы з гэтай сітуацыі", -- сказаў міністр.

Рызыка адтоку кадраў знікне ў тым выпадку, калі ў Беларусі ўзровень зарплаты дасягне 80% ад заробку ў краінах-суседзях. Мікалай Снапкоў адзначыў, што Беларусь выйдзе на дадзены параметр, аднак галоўнай умовай для гэтага з'яўляецца павышэнне прадукцыйнасці працы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?