Памежнікі Гомельскай пагранічнай групы сумесна з мытнікамі на прыпынку грамадскага транспарту ў Гомелі 10 красавіка затрымалі жыхара Чарнігава.

У грамадзяніна Украіны былі выяўленыя дзве сумкі, у якіх знаходзіліся тавары народнага спажывання: налепкі на велікодныя яйкі, насенне маку, лаўровы ліст, спецыі, шакаладныя цукеркі, жэле.

Дакументаў, якія пацвярджаюць легальнасць набыцця і перамяшчэння тавараў праз мяжу, у затрыманага не было. Тавар на суму больш за 10 млн рублёў канфіскаваны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?