Паводле Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня, масавая сяўба сёлета можа распачацца ад 25 сакавіка, што на 10 дзён раней, чым летась. Раньняй сяўбе спрыяе рэкордна цёплае для сакавіка надвор’е – тэмпэратура паветра на пачатку вясны ў гэтым годзе на паўтара градусы вышэй за норму. Варта адзначыць, што праз гэта вэгетацыя азіміны таксама пачалася раней звычайнага.

Ужо цяпер распачалі сяўбу зерневых ў Столінскім і Маларыцкім раёнах на Берасьцейшчыне, а таксама ў Жлобінскім раёне на Гомельшчыне. Цэнтральныя раёны Беларусі пакуль толькі рыхтуюцца да вясновых клопатаў – тут сяўба плянуецца на пачатку красавіка, а на поўначы краіны толькі празь месяц.

Навукоўцы папярэджваюць пра небясьпеку вяртаньня халадоў, што нясе пагрозу маладым пасевам, таму сяўбу пачынаюць зыходзячы з тэрытарыяльных і кліматычных асаблівасьцяў рэгіёнаў Беларусі.

У Міністэрстве завяраюць, што беларускія гаспадаркі цалкам забясьпечаныя ўсім неабходным да веснавых работаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?