Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік прапанаваў кітайскаму капіталу рэалізаваць праект «Мінск-Сіці», паведамляе БелТА. Пра гэта ён заявіў падчас перамоваў з намеснікам міністра камерцыі КНР Чжун Шанем.

Анатоль Тозік і Чжун Шань — сустаршыні беларуска-кітайскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

Тозік выказаў надзею на судзеянне Міністэрства камерцыі ў пошуку буйных кітайскіх кампаній, якія маюць неабходны патэнцыял і вопыт рэалізацыі такіх маштабных праектаў.

У сваю чаргу

Чжун Шань пацвердзіў прынцыповую зацікаўленасць кітайскага боку ў дадзеным праекце, выказаў гатоўнасць аказаць садзейнічанне ў пошуку кітайскіх кампаній для ўдзелу ў яго рэалізацыі.

На сустрэчы таксама былі абмеркаваны актуальныя пытанні гандлёва-эканамічнага і крэдытна-інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж краінамі, ход рэалізацыі шэрагу буйных інвестыцыйных праектаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з прыцягненнем кітайскіх фінансавых рэсурсаў.

Бакі падкрэслілі асаблівую значнасць праекта па стварэнні Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку. Дасягнута дамоўленасць аб аказанні ўсебаковага садзейнічання кампаніям, зацікаўленым прыйсці ў індустрыяльны парк са сваімі высокатэхналагічнымі сучаснымі праектамі.

Беларускі бок адзначыў рост аб’ёмаў выкарыстання ва ўзаемным гандлі кітайскага юаня як сродку разлікаў.

Была падкрэсленая неабходнасць запуску падпісанай раней своп-дамовы, а таксама дапрацоўкі механізму яе практычнага выкарыстання.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0