Лунінецкі раённы суд прызнаў законным звальненне кіраўніка суполкі незалежнага прафсаюза на прадпрыемстве «Граніт» у Мікашэвічах Алега Стахаевіча. Падтрымаць Алега прыехалі каля паўсотні лідараў і актывістаў незалежных прафсаюзаў.

Алег Стахаевіч заявіў, што лічыць незаконным рашэнне, якое вынес старшыня Лунінецкага суда Васіль Бельскі:

«Адмовілі ў пазове ў поўным аб’ёме.
Усе нашы факты, усе нашы аргументы былі праігнараваныя. Усё дакладна так, як і з абскарджаннем пазбаўлення правоў у Брэсце. Анатоль Літвінка распавёў, што хадзіў пасля суду ў кабінет наконт скаргі Генадзя Паўлоўскага, якога таксама звольнілі. Ды заходзіць Бельскі і кажа на пракурора: „Усё, мы з табой неўязныя“. А Анатоль яму кажа: чаго ён, маўляў, такі песімістычны… Сённяшнія падзеі я магу акрэсліць так: Лунінецкі суд даў трэшчыну».

***

Алега Стахаевіча звольнілі з «Граніта», пазбавіўшы перад гэтым правоў кіроўцы. Ён працаваў кіроўцам «БелАЗа». Пры звальненні кіраўніку незалежнага прафсаюза не прапанавалі ніякай іншай пасады на «Граніце», нягледзячы на тое, што ён мае адмысловую адукацыю.

Напрыканцы 2011 года некалькі соцень работнікаў прадпрыемства па здабычы будаўнічага каменю «Граніт» у Мікашэвічах напісалі заявы, што выходзяць з афіцыйнага прафсаюза. Рабочыя абвясцілі, што ствараюць на прадпрыемстве суполкі Беларускага незалежнага прафсаюза. Адразу ж сябры незалежнага прафсаюзу адчулі ціск з боку адміністрацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?