Музыка1111

Litesound заспяваюць песню «Еўрабачання» па-беларуску

Беларускамоўны варыянт прызначаны для радыё, але на конкурсе We are the Heroes прагучыць па-англійску.

Гурт Litesound абвясціў конкурс на найлепшы пераклад песні для «Еўрабачання» (We are the Heroes) на беларускую мову. У сацыяльнай сетцы «Укантакце» створаная адмысловая (расейскамоўная) суполка, дзе ўжо з’явілася каля дваццаці варыянтаў перакладу.

Усе пераклады актыўна абмяркоўваюцца ўдзельнікамі суполкі, і ўжо можна вылучыць найбольш папулярныя беларускія версіі «Герояў». Гэта варыянты Артура Камароўскага, Ірыны Чарняўскай і Ірыны Гардзіенка (у апошнім варыянце песня называецца «Твая перамога»).

Вось We are the Heroes у перакладзе Артура Камароўскага (выконвае сябра перакладчыка):

Як паведаміў «Нашай Ніве» дырэктар гурту Юрый Каракін,

на «Еўрабачанні» песня ўсё ж такі прагучыць па-англійску:
«Ёсць ужо зацверджаная версія песні, якую мы не маем права мяняць — яна англамоўная. Што тычыцца беларускай версіі, то яна плануецца для выканання на канцэртах і для ратацыі на радыё, прычым не толькі ў Беларусі, але і ў іншых краінах. Зараз журы абірае найлепшы пераклад, хто пераможа — пакуль невядома, але вынікі з’явяцца неўзабаве».

Паслухаць астатнія пераклады можна тут

Каментары11

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Усе навіны →
Усе навіны

Інтраверт, экстраверт… атраверт? Псіхіятр прапануе новы тып асобы5

Нямецкі дыпламат: Пуцін перамог на перамовах з Трампам3

Трамп заявіў, што зараз дамоўленасць па Украіне залежыць ад Зяленскага5

Трамп параіў Украіне згаджацца на здзелку з Расіяй. На якую — не распавёў4

Пуцін і Трамп скончылі перамовы. Трамп заявіў, што здзелкі пакуль няма10

На Гродзеншчыне пабачылі незвычайнага бусла. Не белы і не чорны, а шэры ФОТАФАКТ4

Рэнавацыя не па-расійску: хрушчоўкі ў Мінску зносіць не плануюць5

Перамовы паміж Трампам і Пуціным пачаліся7

Трамп сустрэў Пуціна ў аэрапорце9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць