Аб гэтым паведаміў генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў на відэабрыфінгу 13 красавіка наінфармацыйна-аналітычным партале Саюзнай дзяржавы (www.soyuz.by).
Паводле яго слоў, ідэя стварэння квартала належыць Аляксандру Лукашэнку. Квартал плануецца стварыць на ўчастку, сумежным з Нацыянальным мастацкім музеем. Паводле слоў Пракапцова, гэта будуць не толькі музейныя залы, зробленыя з улікам усіх сучасных тэхналогій, але і развітая інфраструктура, у тым ліку кіёскі і магазіны па продажы друкаванай прадукцыі.
Са стварэннем музейнага квартала Нацыянальны мастацкі музей зможа выставіць усю сваю калекцыю, у тым ліку арганізаваць экспазіцыю старажытнабеларускага мастацтва, паведаміў Пракапцоў. Сёння яна прадстаўлена ў
Першыя крокі па стварэнні музейнага квартала ўжо зробленыя:год таму Нацыянальнаму мастацкаму музею быў перададзены інтэрнат БДУ па вуліцы Карла Маркса, 24. Цяпер ідзе актыўнае праектаванне гэтага будынка, адзначыў Пракапцоў.
«Безумоўна, вельмі востра стаіць праблема адсялення з сумежных будынкаў жыхароў», — сказаў дырэктар музея. Ён спадзяецца, што будынкі, неабходныя для музейнага квартала,