На ўчастку праспекта Незалежнасці, вуліцах Маркса і Леніна ў Цэнтральным раёне Мінска каля дзвюх гадзін не было электрычнасці.

Як паведаміў памочнік начальніка мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі, адбылося адключэнне фідэра на ЦЭЦ-2.

Святла не было ў жылых будынках, не працавалі святлафоры.

Будынкі першаступеннай важнасці, у тым ліку бальніцы, адключэнне не закранула. Дапамога МНС таксама нікому не спатрэбілася.

Энергазбеспячэнне было поўнасцю адноўлена ў 13.47. Найбольшы час адключэння склаў 2 гадзіны 7 хвілін.

Прычыны адмовы абсталявання на ЦЭЦ-2 высвятляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?