Галоўныя паркі Мінска — Цэнтральны дзіцячы парк імя Горкага і Парк культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў 14 красавіка (субота) адкрываюць сезон атракцыёнаў.

З нагоды адкрыцця сезону працы атракцыёнаў 15 красавіка ў парку імя Чалюскінцаў (з 15 да 16 гадзін) і ў парку імя Горкага (з 14 да 16 гадзіны) арганізуюць канцэртныя праграмы.

14 красавіка пачынае сваю сезонную працу танцавальная пляцоўка ў парку імя Чалюскінцаў.

Адкрыццю сезона атракцыёнаў папярэднічаў працэс іх раскансервацыі. Спецыялісты праверылі ўсе металаканструкцыі атракцыёнаў на трываласць, правялі грузавыя выпрабаванні і электрафізічныя вымярэнні. У выпадку неабходнасці зношаныя дэталі, вузлы і механізмы памянялі.

На балансе УП «Гарадскія паркі Мінскзелянбуда» знаходзяцца чатыры сталічныя паркі — Горкага, Чалюскінцаў, 50-годдзя Кастрычніка і 900-годдзя Мінска. У іх эксплуатуюцца больш за 40 атракцыёнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?