Аб гэтым паведаміў журналістам першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Пётр Грушнік, які прымае ўдзел у рэспубліканскім навукова-практычным семінары «Новыя магчымасці для наймальнікаў у выбары форм і сістэм аплаты працы ва ўмовах лібералізацыі эканамічнай дзейнасці камерцыйных арганізацый». Семінар праходзіць у Віцебску.

«Урад прымае рашэнне аб павышэнні тарыфнай стаўкі першага разраду ў залежнасці ад фінансава-эканамічных умоў рэспублікі», — сказаў першы намеснік міністра. Гэта пытанне не здымаецца з парадку дня, але непасрэдна залежыць ад вынікаў работы эканомікі, дадаў Пётр Грушнік.

Апошняе павелічэнне гэтага нарматыву адбылося ў Беларусі з 1 студзеня 2012 года: тарыфная стаўка першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі і работнікіх якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый, была павышана са Br151 тыс. да Br200 тыс., або на 32,5%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?