Злучаныя Штаты Амерыкі найбліжэйшым часам не плануюць пашыраць санкцыі ў дачыненні да Беларусі. Пра гэта 13 красавіка паведаміў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Бентан, які ўзяў удзел у круглым стале «
«Пакуль няма
Бентан нагадаў, што ЗША і ЕС займаюць кансалідаваную пазіцыю па Беларусі, але «нашы сістэмы санкцый і працэс іх увядзення адрозніваюцца».
Дыпламат таксама падкрэсліў, што ЗША
***
Нагадаем, у жніўні 2011 года ЗША ўвялі дадатковыя эканамічныя санкцыі ў дачыненні да чатырох буйных беларускіх дзяржпрадпрыемстваў: вытворцы аўтамабільных шын ААТ «Белшына», вытворцы ўгнаенняў «Гродна Азот», вытворцы валокнаў ААТ «Гродна Хімвалакно», а таксама буйнога нафтаперапрацоўчага прадпрыемства ААТ «Нафтан».
Гэта было зроблена ў адказ на бясконцае ўтрыманне ў турме палітычных зняволеных, а таксама пераслед палітычных актывістаў, журналістаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. Новыя санкцыі былі ўведзеныя ў дапаўненне да абмежавання на ўезд, замарожвання актываў і іншых санкцый, аб’яўленых 31 студзеня 2011 года. Гэтыя меры скіраваныя супраць асоб, адказных за рэпрэсіі ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года.