Палітвязень Мікалай Статкевіч атрымаў права на тэлефонны званок жонцы. Ён паведаміў, што не атрымлівае выпісаныя для яго газэты «Нашу Ніву» і «Новы час». Марына Адамовіч таксама нагадала пра вылічэньні з пэнсіі Мікалая Статкевіча за тое, што ён сядзіць у турме.
«У Статкевіча, які мае вайсковую пэнсію, за ўтрыманьне ў гэтай крытай турме, ў гэтым „санаторыі“, вылічаюць з яе дзесьці зараз больш за 500 тысяч рублёў.Я пыталася, а як наконт тых маладых, што сядзець ў турме і ня маюць пэнсіі ды не ходзяць на працу, кажуць, што яны сядзяць бясплатна. Атрымліваецца сацыяльная несправядлівасьць. Статкевіч значыць працаваў, каб зарабіць сабе на турму?»