​​Палітоляг Аляксей Кароль камэнтуе вызваленьне Саньнікава: «Тое, што адбылося — гэта добры знак, я рады за Саннікава, яго сям'ю, маленькага сына. Гэта на самай справе добрая навіна. Веру, што будуць і іншыя вызваленьні. Але баюся, што ня ўсіх і не адразу, а па частках, гэта значыць прадоўжыцца гэты гандаль закладнікамі. І ёсць вялікая небясьпека, што тыя, хто не падпісаў прашэньне аб памілаваньні, як гэта зрабіў Андрэй Саннікаў, у тым ліку і былы кандыдат у прэзідэнты Мікола Статкевіч, не будуць адпушчаныя. І так і будуць сядзець. Вось гэта небясьпечна.

Вызваленьне — гэта вынік узьдзеяньня санкцый, і надзея Лукашэнкі зноў вярнуць сабе магчымасьць лавіраваньня паміж Усходам і Захадам.
Гэта сведчаньне таго, што Лукашэнку ня хочацца цалкам трапляць пад васальную залежнасьць ад Расеі. Ці добры гэта знак для дэмакратычнай грамадзкасьці? Не. Мы ня бачым тут ніякай лібэралізацыі, ніякага намёку на падрыхтоўку да дэмакратычных парлямэнцкіх выбараў. Гэта лавіраваньне будзе заўсёды ўпірацца ў тую перашкоду, за якой улада будзе баяцца страціць кантроль над сытуацыяй у краіне. Яны не дапусьцяць тут ніякіх сумленных і свабодных выбараў, таму што першыя ж сумленныя і свабодныя выбары каменя на камені не пакінуць ад гэтай улады».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?