Ёсць вялікія шанцы, што дыпламаты Еўрасаюза вернуцца ў Мінск на наступным тыднi, сказала «Нашай Ніве» крыніца, блізкая да еўрапейскіх дыпламатычных колаў. Еўрапейцы гатовыя вітаць вызваленне палітвязняў, але чакаюць выхаду на свабоду астатнiх зняволеных.

Які будзе далейшы сцэнар? Пры аптымістычным варыянце новых санкцый ЕС не будзе, а ўсе палітвязні выйдуць на свабоду да 9 Мая. Але гэта аптымістычны варыянт. Можна нагадаць, што Мінск ужо не раз намякаў на вызваленне сваіх закладнікаў, а ўрэшце справа сканчалася новым вітком нянавісці ад лукашэнкаўскіх СМІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?