Саннікаў гаворыць прастуджаным голасам.

— Вы ўжо размаўлялі з сынам Данікам?

— Не. Калі шчыра, я не гатовы пакуль да гэтага. Трэба спачатку прыехаць у Мінск.

— Вельмі прыкметна як вы змяніліся. Нават не пазнаць без барады.

— Ды не тое слова! Прывыкаю. Там я не глядзеўся у люстэрка. Бо гэта не я. Бараду насіў 35 гадоў. Я спрабаваў яе адстойваць. Але ў калоніі быць з барадой не паложана. Мне зрабілі яшчэ горш, калі згольвалі бараду.

— Ці будзеце яе вяртаць?

— Бараду адгадую. І я хачу аднавіць сваё ранейшае жыццё.

— Данік будзе дома, калі вы прыедзеце ў Мінск?

— Так. Я спадзяюся, ён будзе моцна спаць. Я пасля зоны, з турэмным пахам. Нельга так абдымаць дзіця. Хоць бы ванну прыняць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?